Сцэны з ваеннага жыцця паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…» (14+)
Прэм’ера: 18 лютага 2022 года
Працягласць: 1 гадзіна 15 хвілін без антракту
Спектакль ідзе на беларускай мове
Рыта. Жэня. Галя. Соня. Ліза.
Пяць звычайных жаночых імёнаў. Яны сталі ўвасабленнем лёсу жанчыны на вайне – лёсу дзіўнага, ненатуральнага, страшнага.
Яны жылі «у прадчуванні асляпляльнага шчасця», марылі, любілі, былі вясёлымі, усмешлівымі, рамантычнымі… але ў іх жыццё ўварвалася вайна. Учорашнія дзяўчынкі сталі салдатамі. І нават вайну яны рамантызавалі – а яна абышлася з імі бязлітасна…
Барыс Васільеў стаў першым, хто звярнуўся да тэмы лёсу жанчыны на вайне. Нам, беларусам, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны траціну сваіх землякоў, гэтая горкая тэма асабліва блізкая, і наш тэатр зноў звяртаецца да яе, КАБ мы з вамі ПОМНІЛІ.
Сцэнічная адаптацыя, пераклад, пастаноўка, мастацкае і музычнае вырашэнне
Віталь Краўчанка
Музычна-гукавое афармленне
Вадзім Нацвалаў
Светлавое афармленне
Уладзімір Сергіенка
Памочнік рэжысёра
Таццяна Леўшунова
Старшына Васкоў
Рыта Асяніна
Жэня Камялькова
Галя Чацвяртак
Соня Гурвіч